Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.19

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 
Але, здаецца, гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той,
адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.
Няхай нават сёньня яна - моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для 
сябе - павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць.
Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія пад спіс апошняга перапісу
назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе - значыць, не ўсё яшчэ страчана. 
Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Інфармацыя на дадатковы матэрыял

Віншаванне са святам

Раздзелы сайта