Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.08.19

Міжнародны дзень святлафора

Міжнародны дзень святлафора штогод адзначаецца 5 жніўня, у дзень ўстаноўкі першага працуючага святлафора. Афіцыйна лічыцца, што першы святлафор быў усталяваны ў Кліўлендзе (Амерыка, 1914 год), а аўтарам гэтага тварэння з'яўляецца інжынер Д. Хог. Старажытны апарат быў двухколерным (чырвоны і зялёны), і гукам суправаджаў пераключэнне колераў.

Трохкаляровыя святлафоры, падобныя на сучасныя, упершыню ўбачылі жыхары Дэтройта і Нью-Ёрка ў 1920 годзе. З часам прылады сталі папулярныя ў розных гарадах Амерыкі і Еўропы.

Кампактны аўтаматычны рэгуліроўшчык дарожнага руху ў гарадах - святлафор - даўно пазбавіў чалавецтва ад патрэбы пастаянна дзяжурыць на складаных скрыжаваннях дарог і чыгуначных шляхах для кіравання рухам аўтатранспарту.

Гэта механізм, абсталяваны функцыяй аптычнай сігналізацыі (і нярэдка з гукавым суправаджэннем дазваляльнага сігналу), які выкарыстоўваецца для аўтаматычнага рэгулявання ўсіх удзельнікаў дарожнага руху (пешаходаў, веласіпедыстаў і любых транспартных сродкаў). Яго таксама выкарыстоўваюць у моры і на чыгунках. Яму прысвечана сусветнае свята.

Гісторыя святлафора

Цікавыя факты

Відэа

Раздзелы сайта