Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.07.20

Дзень пажарнай службы Беларусі

Штогод 25 ліпеня ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята - Дзень пажарнай службы, супрацоўнікі якой цаной свайго здароўя, а часам і жыцця, штогод ратуюць ад пажараў тысячы людзей і адзінак маёмасці.

У цяперашні час у МНС Беларусі створаны і функцыянуюць 17 спецыяльных службаў, у тым ліку службы пажаратушэння і аварыйна-выратавальных работ, хімічнай і радыяцыйнай бяспекі, інжынерных работ, вадалазная, медыцынская, выбуховатэхнічныя, авіяцыйная, пошукава-выратавальная, парашутна-дэсантная, пантонная, кіналагічная.           

 
У сваё ж  прафесійнае свята ўсе супрацоўнікі пажарнай службы Беларусі атрымліваюць віншаванні ад калег, сяброў і кіраўніцтва. Традыцыйна да гэтага дня прымеркавана правядзенне святочных урачыстасцяў у Мінску - парад пажарнай тэхнікі, дзеючых супрацоўнікаў і юных курсантаў МНС., Віншавальны канцэрт і іншыя мерапрыемствы. Бо сённяшняе свята - даніна прафесіяналізму і смеласці пажарных на дзяржаўным узроўні.
 

Раздзелы сайта